
28 ліпеня адзначае свой юбілейны дзень нараджэння наш зямляк Лакіза Вадзім Леанідавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Нарадзіўся Вадзім Леанідавіч 28 ліпеня 1970 г. у в. Явар Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1987 г. скончыў Хвінявіцкую сярэднюю школу Дзятлаўскага раёна, у 1992 г. - гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы. З 1994 па 1997 гг. вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці "археалогія". У 2004г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага стагоддзя Беларускага Панямоння". У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "археалогія". З 1998 г. працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 7 снежня 2020 г. - дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019 г.); Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтвы (2020 г.) і інш.
У 2025 годзе, дзякуючы даследаванням супрацоўнікаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, наш горад Дзятлава стаў старэйшы на 48 гадоў. Былі выяўлены новыя звесткі, якія датуюцца 1450 годам, а раней мы лічылі годам першага пісьмовага упамінання пра наш город 1498 год.
Вадзім Леанідавіч цесна супрацоўнічае са сваёй малой радзімай: праводзяцца археалагічныя даследаванні, навукова-практычныя канферэнцыі.
За значны уклад у развіццё Дзятлаўшчыны імя Вадзіма Леанідавіча Лакізы ўнесена ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна.